Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190518_115046.jpg 16 мая да Міжнароднага Дня сям’і ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбылася тэматычная вечарына “Праз сямейныя чытанні – да добрага выхавання”.
Бібліятэкар Кацярына Васільеўна Варанішча расказала прысутным аб ролі сям’і ў жыцці грамадства і яе каштоўнасці. Шаноўным госцем мерапрыемства быў Ксёндз Вадзім, які адзначыў, што найлепшы падарунак для кожнай сям’і – дзеці. Бацькі павінны так выхоўваць дзіця, каб яно магло выканаць сваё жыццёвае заданне і пакліканне. У будучыні, калі выбярэ шлях сужэнскага жыцця, каб было яно добрым мужам або жонкаю, гатовым да ахвярнай любові. Абавязак бацькоў – дапамагчы дзіцяці ў арганізацыі заняткаў, а таксама паклапаціцца пра яго фізічнае і інтэлектуальнае развіццё, забяспечыць яму магчымасць набываць вопыт у кантактах з людзьмі і развіваць асабістыя здольнасці і схільнасці. Аднак на першым месцы павінна стаяць фармаванне ў дзіцяці адпаведных адносінаў да Бога. Любіць сваіх дзяцей – гэта значыць, прыводзіць іх да Хрыста, нашага Збаўцы і найлепшага Выхавацеля чалавека.
Бібліятэкар падрыхтавала літаратурны агляд кніжнай выставы “Мой дом – мая сям’я” і запрасіла сем’і да сумеснага адпачынку за кнігай, нагадала аб важнасці захавання традыцыі сямейнага чытання. Завяршылася мерапрыемства цікавай канцэртнай праграмай.




IMG_20190518_115021.jpg
IMG_20190518_115029.jpg
IMG_20190518_115037.jpg



0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi