Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190518_114524.jpg 16 мая супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для сваіх чытачоў бібліясумеркі “Все дороги ведут в библиотеку или не проходите мимо!”. Была падрыхтавана цікавая і разнастайная праграма.
Літаратурнае кафэ сабрала прыхільнікаў паэзіі на паэтычную вечарыну “Поэзия – гостья небесная”. На сустрэчу бібліятэкары запрасілі мясцовых паэтак – В.І.Андрушчанка і А.В.Слішкевіч. Яны падзяліліся ўспамінамі аб дзяцінстве, маладосці, з цеплынёй і любоўю паведалі аб сваёй малой радзіме, прачыталі свае любімыя вершы. З замілаваннем прысутныя праслухалі музычныя нумары ў выкананні ансамбля “Завадны смычок” ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага” пад кіраўніцтвам Я.В.Петрасян. За кубачкам гарбаты чытачы мелі магчымасць прачытаць свае любімыя вершы.
На працягу мерапрыемства працаваў магічны салон “Пиковая дама”. Удзельнікі пазнаёміліся з кнігамі пісьменнікаў, якія захапляліся містыцызмам. У работу салона ўваходзіў прагляд відэароліка “Фантастычны свет кнігі”, таксама ўсе жадаючыя маглі паваражыць па раманах М.А. Булгакова “Мастер и Маргарита” і А.С.Пушкина “Евгений Онегин”. Кожны госць мог прачытаць прадказанне ў кнізе і атрымаць мудрую параду ад Пікавай дамы.
Майстэрня “Очумелые ручки” сабрала аматараў рукадзелля на майстар-клас па дэкупажу, які правяла член гільдыі рамеснікаў Л.М. Канаплёва. Пад яе кіраўніцтвам прысутныя асвоілі сурвэтачную тэхніку дэкупажу. Была арганізавана выстаўка работ “Добрых рук майстэрства”.
Гасцям бібліятэкі быў прапанаваны сеанс бібліятэрапіі “Лекарство для души”, бібліятэрапеўт М.М.Качанава прапанавала 10 рацэптаў аздараўлення добрай літаратурай.
Відэасалон “Настальгія” запрасіў усіх прысутных акунуцца ў свет любімых фільмаў рэжысёраў савецкага часу. Акрамя таго, усім жадаючым была прапанавана фотасесія “Чытач у кадры з любімай кнігай”, а таксама з талісманам мерапрыемства – героем карціны Д.Арчымбальда “Бібліятэкар”.
Чытачы, якія прыйшлі ў бібліятэку, атрымалі зарад бодрасці, добрага настрою і крыху чароўнай магіі. Завяршылася сустрэча пад песню Б. Акуджавы “Давайте восклицать”.










IMG_20190518_114517.jpg
IMG_20190518_114607.jpg
IMG_20190518_114554.jpg
IMG_20190518_114544.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi