Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190517_090452.jpg 15 мая ў філіал “Гарадская бібліятэка №3” на час сямейнага адпачынку пад назвай “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, прысвечанага да Дня сям’і і Году малой радзімы, былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, пажылыя чытачы бібліятэкі і ўсе жадаючыя. На працягу мерапрыемства гучалі вершы, прыказкі і прымаўкі пра сям’ю. Удзельнікі гуртка “Асель” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” радавалі прысутных сваімі танцамі. Заключным акордам сустрэчы стала інтэрактыўная гульня “Семья вместе – душа на месте”. Па выніках гульні лепшыя ўдзельнікі атрымалі салодкія гасцінцы. Свята завяршылася кубачкам духмянай гарбаты.



IMG_20190517_090444.jpg
IMG_20190517_090508.jpg
IMG_20190517_090522.jpg
IMG_20190517_090426.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi