Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
434tdfhgfhgf.jpg 11 мая ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна мужнасці “Перамога ў сэрцы кожнага жыве”, прысвечаная Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усё больш і больш аддаляе нас час ад падзей страшнай вайны, але подзвіг нашага народа, трагедыя нявінных ахвяр павінны захоўвацца ў памяці новых пакаленняў.

Усё менш застаецца ветэранаў, але яшчэ жывуць сведкі вайны, якія былі ў той час дзецьмі. Удзельнікі мерапрыемства апавядалі пра жудасныя гады, якія назаўсёды засталіся ў іх памяці. Нельга было без слёз слухаць, што прыйшлося ім перажыць: голад, холад, страх… Іх дзяцінства забрала вайна. Дзецям давялося хутка стаць дарослымі і прыступіць да працы па гаспадарцы.

Бібліятэкар падрыхтавала агляд кніжнай выставы, на якой была прадстаўлена як дакументальная, так і мастацкая літаратура, краязнаўчы матэрыял аб мясцовых ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Мы павінны памятаць гераічныя традыцыі мінулага. Вечнай будзе наша ўдзячнасць усім жывым і загінуўшым героям.

Памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто памёр у пасляваенны перыяд і ветэранах, якія не дажылі да гэтага дня, ушанавалі хвілінай маўчання.




43534534hffg.jpg



0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi