Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Гісторыя Перамогі

Суббота 11 Май 2019 - 10:20:46
DSCN2288.jpg 10 мая бібліятэкары філіала “Гарадская бібліятэка №3” правялі агляд гістарычных падзей пад назвай “Гісторыя Перамогі”, прысвечаны Дню Перамогі. На мерапрыемства былі запрошаны супрацоўнік установы культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” Картавік П.П. і вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”.
Павел Пятровіч цікава расказаў пра вызваленне Смаргоні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках акцыі “Чытаем кнігі пра Вялікую Айчынную вайну разам” былі прачытаны вершы Г. Рублёва, І Эрэнбурга, Я. Коласа, М. Ісакоўскага і іншыя. На працягу мерапрыемства гучалі песні ваеннай тэматыкі.
Былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў прысвечаных 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Была война… Была Победа…”. Дыпломам I ступені – узнагароджана Алітоіць Марыя, дыпломамі II ступені – Кавалёва Міраслава, Вайніловіч Уладзіслаў, дыпломам III ступені – Мураўскі Канстанцін.


DSCN2263.jpg
DSCN2252.jpg
DSCN2248.jpg



0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi