Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Память огненных лет

Пятница 10 Май 2019 - 18:04:53
20190509_120525.jpg 9 мая ў рамках святкавання Дня Перамогі ў гарадскім парку бібліятэкары Смаргонскай раённай бібліятэкі арганізавалі чытальную залу пад адкрытым небам пад назвай «Память огненных лет». Для наведвальнікаў была аформлена выстава-інсталяцыя «Была вайна, была Перамога», дзе былі прадстаўлены кнігі і фотаматэрыялы пра герояў-землякоў, якія аддалі сваё жыццё за будучыню краіны. На працягу ўсяго свята на пляцоўцы працавала бясплатная тэматычная фотазона з атрыбутыкай ваенных гадоў.
Вялікі выбар кніг быў прадстаўлены на кніжным развале, дзе кожны жадаючы мог выбраць сабе кнігу на свой густ.
Юным удзельнікам свята было прапанавана паўдзельнічаць у рэспубліканскай акцыі «Рисуем Победу вместе!», намаляваўшы малюнак на месцы. Усе малюнкі можна ўбачыць на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі.
Аматары мастацкага роспісу твару карысталіся паслугай “Аквагрым”.

20190509_120829.jpg
20190509_120837.jpg
20190509_141844.jpg
20190509_142034.jpg



0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi