Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Залаты ўзрост жыцця

Каляднае кола

Среда 16 Январь 2019 - 13:42:23
P90115-181955(1).jpg 15 студзеня Смаргонская раённая бібліятэка сумесна з грамадскай дабрачыннай арганізацыяй «Смаргонская ініцыятыва» правялі фальклорнае свята «Каляднае кола», прысвечанае беларускім народным абрадам, зімовым традыцыям і звычаям. Гасцей запрасілі ў актавую залу ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Вядучыя мерапрыемства Гайдукевіч Д.У. і Самахвастоўская Н.У. пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з калейдаскопам зімовых святаў. Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў абрадзе куццявання. Разам з нязменным сімвалам вясёлых калядаў – няўрымслівай «казой», распявалі:
«Го-го-го, каза,
Го-го, шэрая!
Шчодры вечар! Багаты вечар!».
Шмат вяселля прынеслі беларускія народныя танцы пад гармонік з бубнам. Майстар-клас для гасцей праводзіў Аляксей Крукоўскі з клуба традыцыйнага танца «СІТА».
Удзельнікі конкурсу на лепшую калядную страву: Апанасовіч Я., Мялюк Т., Стручко Л., Карасёва Н. – прадставілі калядныя пірагі, кісель, куццю і атрымалі граматы і прызы. Вечар завяршыўся варажбой на кававай гушчы, якая ўсім прадказала добрыя справы і выкананне жаданняў.



P90115-182520(1).jpg
P90115-180645(1).jpg
P90115-180743(1).jpg
P90115-180752(1).jpg



1 Комментарии

  • ra.irini
    4 месяцев назад

    Большое СПАСИБО за чудесную рождественскую встречу! Мероприятие было продуманным, хорошо подготовленным, познавательным и веселым. Понравилось все, начиная от оформления и сервировки столов до зажигательных танцев. Все ушли с веселым и позитивным настроем. Всем организаторам мирного неба, здоровья, благополучия, успехов в наступившем новом году! С уважением Ирина Трухина.

    0 0

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi