Галоўная Гісторыя Навіны Анонсы Паслугі Бібліёбус Фонд Перыядычныя выданні Рэсурсы Год гасціннасці Скарбонка Цэнтральная Раёная дзіцячая Гарадская дзіцячая Бібліятэка №1 Бібліятэка №2 Бібліятэка №3 Аграгарадкі Сельскія бібліятэкі Бібліятэкі-клубы Дзіцячая старонка Мультымедыя Архіў навін Зваротная сувязь

Галоўная
Гісторыя
Навіны
Анонсы
Паслугі
Бiблiёбус
Фонд
Перыядычныя выданні
Рэсурсы
Год гасціннасці
Cкарбонка
Цэнтральная
Раённая дзіцячая
Гарадская дзіцячая
Бібліятэка №1
Бібліятэка №2
Бібліятэка №3
Аграгарадкі
Сельскія бібліятэкі
Бібліятэкі-клубы
Дзіцячая старонка
Мультымедыя
Архіў навін
Зваротная сувязь

 

 

  Каталог TUT.BY

 

Архіў навін

Сайты

 

Спасылкі

Рэспубліканскія бібліятэкі:

Абласныя бібліятэкі:


Архіў за жнівень


Сасноўская сельская бібліятэка-клуб правяла свята вёскі Вайнідзеняты.  Свята ладзілася на падворку сям’і Мілеўскіх-Бібік, пераможцаў конкурсу “Лепшы падворак”. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Сасноўскай СБК прапанавалі гледачам цікавую святочную праграму: гучалі беларускія песні, вершы, гумарыстычныя байкі, праводзіліся гульні. У конкурсе “Самыя лепшыя” жыхары вёскі Вайнідзеняты былі ўзнагароджаны па наступных намінацыях: “Самы старэйшы жыхар”; “Самы маленькі жыхар”; “Самая шматдзетная сям’я”; “Самы прыгожы квятнік”. Прыемным падарункам стала  выступленне  Карпеца Васілія Антонавіча, у выкананні якога прагучалі аўтарскія песні. Удзячныя вяскоўцы шчыра дзякавалі усім артыстам, падаравалі шмат кветак, усмешак і апладысментаў!

Наверх


Сасноўская сельская бібліятэка-клуб правяла чарговае мерапрыемства для жыхароў вёсак Гарыдзеняты і Бярозы, якім была прапанавана цікавая святочная праграма “Добры дзень табе, родная вёска!”. На свяце гучалі вершы аб вёсцы, песні, прыпеўкі, гумарыстычныя байкі ў выкананні самадзейных артыстаў Сасноўскай СБК. Ганаровым госцем мерапрыемства стала  жыхарка в. Гарыдзеняты Мурашка Юзэфа Антонаўна 1928 г.н., якая прайшла праз пекла фашысцкіх канцлагераў, а пасля вайны ўсё жыццё працавала настаўніцай. Менавіта ў гэты дзень адзначаў свой дзень нараджэння жыхар гэтай жа вёскі  Мурашка Часлаў Мікалаевіч 1949 г.н., які усё жыццё працаваў у сельскай гаспадарцы трактарыстам. У іх гонар гучалі віншаванні, былі ўручаны падарункі, кветкі і падараваны песні. Напрыканцы свята ўдзячныя вяскоўцы шчыра дзякавалі артыстам за цудоўнае мерапрыемства  і запрашалі бываць у іх часцей.

Наверх


4 жніўня Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб сумесна з Крэўскім цэнтральным Домам культуры правялі свята вёскі Ардашы Крэўскага сельскага Савета. На свята былі запрошаны ветэраны працы, працаўнікі сельскай гаспадаркі, мнагадзетныя сем’і і наогул усе жадаючыя.

На свяце гучалі песні, прыпеўкі, гумарыстычныя вершы і байкі, паказваліся інсцэніроўкі, якія выклікалі смех, узнімалі настрой у вяскоўцаў, за што артысты:  вучні Крэўскай школы, настаўнікі Смаргонскай дзіцячай школы мастацтва імя М.-К. Агінскага, работнікі Крэўскага ЦДК і Ракавецкай СБК былі ўзнагароджанны шкавалам апладысментаў.

Наверх


Архіў за ліпень


14 ліпеня 2013г. Ракавецкая бібліятэка-клуб сумесна з Крэўскім ЦДК правяла для ракавецкіх жыхароў свята вёскі “Мая маленькая Радзіма”. Адкрыла свята шасцігадовая мінчанка, якая прыехала на летні адпачынак да бабулі з дзядуляй, беларускай песняй “Запрашаем усіх на свята”.

На свята  былі запрошаны: старажылы вёскі,  ветэраны ВАВ, мнагадзетныя сем’і, самы маленькі жыхар, самая маладая сям’я, перадавікі СВК, ветэраны працы. Для вяскоўцаў была прапанавана цікавая святочная праграма. Вучні Ракавецкай і Крэўскай школ, мясцовыя жыхары і культработнікі, настаўнік Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў А.Хвастэнка прапанавалі гледачам песні, байкі, гумарыстычныя нумары, танцы, мелагучную ігру на саксафоне. Завіталі на свята і незвычайныя госці – гэта “Папандопала” са сваім гардэробчыкам і цікавай гульнёвай праграмай, прыгожыя бландзінкі з вясёлым нумарам “Блондинки на охоте”. Свята прынесла добры настрой і задавальненне ўсім прысутным.

Наверх


Архіў за чэрвень


З 19 па 21 чэрвеня адбыўся регіянальны семінар “Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк”. Удзельнікамі семінара з’яўляліся начальнікі аддзелаў культуры Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага райвыканкамаў, дырэктары і намеснікі ЦБС, загадчыкі, бібліятэкары і метадысты аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу раённых цэнтральных бібліятэк.

Падчас работы семінара ў Смаргоні разглядаліся наступныя пытанні: “Роля бібліятэчнага маркетынгу ў сістэме метадычнага кіравання бібліятэкамі. Электронная прэзентацыя”; дэманстравалася мультымедыйная віртуальная экскурсія “Скарбніца мудрасці ў  Паўночных Афінах” па Залескай сельскай бібліятэцы-цэнтры этнакультурнай асветы “Спадчына”; “Бібліятэка – пляцоўка цікавых мастацкіх праектаў: экскурсія па цэнтральнай раённай бібліятэцы”, дзе прайшло адкрыццё выставы работ нямецкай мастачкі Ara Max; “Будучыня пачынаецца сёння: асаблівасці работы гарадской бібліятэкі №2. Удзельнікі семінара здзейснілі экскурсію ў зімовы сад політэхнічнага ліцэя, наведалі першую бібліятэку аграгарадка в.Жодзішкі, адбылася экскурсія ў аграсядзібу “Вита” у в.Вайнідзеняты. Напрыканцы семінара прайшло знаёмства з Ракавецкай сельскай бібліятэкай-клубам пад назвай “Этнакультурныя традыцыі ў рабоце бібліятэкі-клуба”, былі паказаны вячоркі “Хлеб на стале – радасць у хаце”.  У гэтай жа бібліятэцы адбыўся абмен думкамі і падвядзенне вынікаў семінара.

Наверх


Час хутка ляціць і  вось ужо ў некаторых дзетак прыйшоў час развітацца з дзіцячым садком. Да гэтай урачыстасці 5 чэрвеня   Сасноўская СБК  і Сасноўскі дзіцячы садок правялі выпускны  ранішнік  "До свидания, детский сад!"  Гучала шмат падзячных слоў у адрас супрацоўнікаў дзіцячага садка, а таксама дзяцей і бацькоў. Былі ўручаны  дыпломы і  падарункі. Дзеці здзівілі ўсіх  прысутных вершамі, песнямі і танцамі. Былі праведзены гульні, конкурс вясёлых загадак-падманак. Бібліятэкар у ролі “Першага званка” паведала дзецям аб тым, як цікава вучыцца ў школе, шмат чытаць і атрымліваць новыя веды. Дзеці прынялі ўдзел у  гульні “Урок”, на якім выконваліся сапраўдныя заданні і  віктарыне “Казачны калейдаскоп”.

На развітанне бібліятэкар запрасіла дзетак часцей наведваць вясковую бібліятэку.

Наверх


1 чэрвеня Сасноўская сельская бібліятэка-клуб  сумесна з Сасноўскім дзіцячым садком правяла   свята дзяцінства  “Чароўная краіна дзяцінства”,  прысвечанае Міжнароднаму дню аховы дзяцей. Да ўвагі маленькіх жыхароў была аформлена яскравая выстава дзіцячых кніг пад назвай “Летом некогда скучать, будем  книги мы читать!”.

Дзеці  з вялікім задавальненнем спявалі і танцавалі, разам з бацькамі ўдзельнічалі ў спартакіядзе “Гульня нас падружыць, гульня нас навучыць!”. 

Усе ўдзельнікі спартакіяды атрымалі медалі, дыпломы і салодкія падарункі. Напрыканцы свята бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з умовамі  конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”.

Наверх


Многім здаецца, што ў век інфармацыйных тэхналогій, татальнага, усеабдымнага наступлення Інтэрнэту, няма патрэбы расціць чытача.

Але сусветны вопыт сведчыць аб тым, што самыя магутныя краіны ўсё больш і больш звяртаюць увагу на тое, каб вырасціць чытаючае пакаленне, выхаваць у дзяцей любоў да кнігі і чытання. Бо толькі адукаванае грамадства фарміруе ўсебакова развітага і сацыяльна значнага чалавека.

Гарадская бібліятэка №2 з 15 па 31 мая  2013 года запрашае бацькоў і дзяцей на інфармацыйны кірмаш, дзе будуць прапанаваны цікавыя і карысныя ідэі, адказы на пытанні, якія часта ўзнікаюць у бацькоў. Напрыклад:

  • Навошта патрэбны кнігі ў раннім дзяцінстве?
  • Калі чытаць?
  • Як чытаць?

Таксама атрымаюць удзельнікі кірмаша і парады бібліятэкараў і псіхолагаў.

У рамках кірмаша ўжо прайшла  інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “А ў бібліятэцы… цукерачная паліца” для малодшых школьнікаў. Чаму цукерачная? Ды вельмі проста. За правільныя адказы “Паліцы” маленькія чытачы атрымлівалі цукерку.

Наверх


Да 70-годдзя знакамітага паэта-земляка Мар`яна Дуксы цэнтральная бібліятэка правяла свята паэзіі “Шлях да ісціны” у рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” для навучэнцаў Смаргонскага політэхнічнага ліцэя. Вядучыя Лаўрэнкова Н. У. і Усціновіч К. З. цікава расказалі аб жыцці і творчасці паэта, асвяціўшы шмат малавядомых фактаў з лёсу М. Дуксы.  На фоне слайд-шоу дэкламаваліся вершы, і вельмі прыемна, што словы да гімну нашага роднага горада Смаргоні склаў такі таленавіты паэт.

Наверх


Архіў за красавік


26 красавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў ранішнік прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Сяргея Уладзіміравіча Міхалкова.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і  паслухалі адзін з вершаў С. Міхалкова “А что у вас” у аўдыё фармаце, паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю, якая прадэманстравала найбольш значныя і яркія моманты жыцця пісьменніка.

Удзельнікі клуба “Краіна казак”, а гэта вучні гімназіі - 2“Б” класа, ўспомнілі вядомыя ім творы аўтара і ў форме гульні змаглі замацаваць атрыманыя веды. Дзеці былі падзелены на дзве каманды, спачатку яны адказвалі на пытанні віктарыны, потым павінны былі дапісаць словы, якіх нехапала ў вершах. Па выніках гульні  можна сказаць аб тым, што дзеці знаёмыя з творамі пісьменніка і многа чытаюць. У канцы сустрэчы школьнікі атрымалі маленькія сувеніры.

Наверх


26 красавіка ў чытальную залу цэнтральнай бібліятэкі на гадзіну роздуму “Пасля Чарнобыля. Пытанні і адказы”, прысвечаную Дню Чарнобыльскай трагедыі, былі запрошаны вучні старэйшых класаў СШ №1.

Вядучыя расказалі аб галоўнай тэхнагеннай катастрофе 20-га стагоддзя – выбуху на Чарнобыльскай АЭС, аб трагічным лёсе першых пажарнікаў-ліквідатараў. Не пакінуў абыякавымі прысутных урывак з кнігі С. Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” аб каханні і смерці, які прадэкламавала Мялюк Т.Г.

Вынік мерапрыемства быў падведзены відэафільмам аб міфах і сапраўдным сучасным становішчы ў зоне Чарнобыля.

Наверх


21 красавіка, напярэдадні Дня памяці самай буйнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва, работнікі гарадской бібліятэкі №2 запрасілі вучняў на экалагічную гадзіну “Наш боль - Чарнобыль”. Гаворка вялася не толькі пра жахлівыя наступствы Чарнобыля, які закрануў кожнага жыхара нашай краіны, але і аб праблеме духоўнага Чарнобыля, што перашкаджае людзям спакойна жыць і быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Чарнобыль цяпер стаў часткай нашага светаадчування, светаразумення. Ён прымусіў зняверыцца ў рупнасці Чалавека на Зямлі. Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць усіх ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.

  

Наверх


12 красавіка ў Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Вечная мелодыя жыцця”, якая прайшла ў рамках раённага агляду мастацкай самадзейнасці “Распахнем акенца творчасці”.

  

Удзельніцы вакальнай фальклорнай групы прапанавалі гледачам беларускія і мясцовыя народныя песні, адшуканыя у “рэпертуары” сасноўскіх старажылаў. Сапраўдным упрыгажэннем мерапрыемства стала выступленне выхаванцаў Сасноўскага дзіцячага садка “Пралеска”.  Яроўская Галіна Міхайлаўна весяліла гледачоў гумарыстычным аповедам. Вядучыя дэкламавалі вершы Я.Коласа і У.Караткевіча. У выкананні мужчын прагучалі цудоўныя песні. Пад песню “Дарите женщинам цветы” мужчыны падаравалі жанчынам рамонкі з надзімальных шароў. Выступленне суправаджалася слайдамі і прэзентацыяй. Была аформлена выстава  перыядычных выданняў “Наша пресса на все интересы”, па якой бібліятэкар правяла агляд.

Наверх 


Работа библиотек системы в рамках республиканской профилактической акции «Дом без насилия!»

Семья – это одна из величайших ценностей, созданных человечеством за всю историю его существования. В ее позитивном развитии, сохранении и упрочении заинтересовано общество и государство; в крепкой, надежной семье нуждается каждый человек независимо от возраста. Однако, вне общества, вне государства нет и семьи. Она является своеобразным зеркальным отражением общества. Все происходящие в нем изменения, как позитивные, так и негативные, тут же отражаются во внешней форме и внутреннем состоянии семьи, в ее психологическом и моральном климате, бытовых условиях, экономическом состоянии.

С целью привлечения внимания широких слоев населения к проблемам бытового насилия, разъяснения гражданам необходимости содействия государственным органам и минимизации последствий правонарушений, совершенных на этой почве, объявлена с 15 по 30 апреля 2013 года на территории республики профилактическая акция «Дом без насилия!».

Цель акции: вовлечь широкие слои населения в оказание помощи и содействия государственным органам в решении проблем бытового насилия и семейного неблагополучия.

Задачи акции:

- Разъяснить гражданам негативные последствия бытовых конфликтов и необходимость своевременного реагирования на них;

- Довести информацию о возможностях государственных органов и общественных объединений в решении проблем, возникающих в семьях, нормативных правовых актах, регулирующих семейные отношения, в том числе и девиантные;

- Наладить непрерывный взаимообмен информацией между гражданами, государственными органами и общественными объединениями о фактах насилия в отношении близких и мерах, принимаемых по их предупреждению и пресечению.

В рамках профилактической акции «Дом без насилия!» в библиотеках Сморгонской ЦБС запланированы книжные выставки и мероприятия по вопросам семейных взаимоотношений, предупреждении правонарушений и оказанию помощи.

№ п/п

Форма и название мероприятия

Дата проведения

Ответственный

1

Книжные выставки:  «Противодействовать домашнему насилию необходимо!»; «Насилию нет оправдания»; «Мир на земле начинается в доме»; «Семья без насилия»; «Сям’я: правы і абавязкі»;

«Быць прыкладам для дзяцей»; «Начало начал - семья»

15-30 апреля 2013г.

Библиотеки системы

2

Размещение буклета «Дом без насилия» на информационных стендах библиотек системы

15-30 апреля 2013г.

Библиотеки системы

3

Диспут по проблемам насилия «Общение без насилия» 

16.04.2013г.

РЦБ

4

Информационно-познавательный час  «Мае правы ў маёй сям’і» 

17.04.2013г.

РДБ

5

Час-предупреждение  «Стоп насилию в семье!»

17.04.2013г.

ГБ№3

6

Информационный час  «Остановите насилие» 

17.04.2013г.

ГБ№1

7

Информационно-правовой час  Уголовная ответственность за преступления в сфере семейно-бытовых отношений.

23.04.2013г.

ГДБ

8

Информационный час  «Сям’я – тэрыторыя бяспекі»

24.04.2013г.

ГБ№2

Наверх 


12 красавіка раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла на літаратурнае свята “Там, дзе Беларусь мая, там і я” дзіцячага пісьменніка,  паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцу, крытыка, Старшыню Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Пазнякова Міхася Паўлавіча. Прадстаўнікоў выдавецтва “Народная асвета” і  кампазітара з Астраўца  Аляксандра Якіменка. Супрацоўнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі была аформлена кніжная выстава па творчасці Міхася Пазнякова пад аднайменнай  назвай.

      Першая сустрэча адбылася ў актавай зале гімназіі з вучнямі 5-6 класаў, наступная ў дзіцячай школе мастацтваў імя М.К. Агінскага з вучнямі 7 класаў школы №1 і бібліятэкарамі гарадскіх бібліятэк. Міхась Паўлавіч расказаў пра творчы шлях і вехі сваёй біяграфіі. Прачытаў шэраг цудоўных вершаў, прадэманстраваў  дакументальны фільм па сваёй творчасці.

      На працягу сустрэч гучалі песні на словы Міхася Пазнякова ў выкананні Аляксандра Якіменкі. Школьнікі прымалі актыўны ўдзел у віктарыне па творах пісьменніка, за што атрымалі ад яго прызы.       

Прадстаўнікі выдавецтва арганізавалі выставу-продаж кніг. Усе жадаючыя маглі набыць кнігі з аўтографам  Міхася Пазнякова. Абедзве сустрэчы прайшлі цікава, з задорам і карысцю, і ўсім прынеслі задавальненне.

Наверх


Безумоўна, шэдэўры міравога мастацтва большай сваёй часткай абавязаны творцам-мужчынам. Гэты факт ніхто і не збіраецца аспрэчваць. Але гісторыя паказвае, што сапраўдную, высокую паэзію нараджаюць таленавітыя паэты – як мужчыны, так і жанчыны, а таксама моцныя пачуцці і глыбокія думкі. На вечарыне “Зоркі паэтычнага небасхілу”, якая адбылася 24 сакавіка ў гарадской бібліятэцы №2, удзельнікі паслухалі галасы паэтак з усяго свету, адкрылі для сябе новыя імёны. Паэзія мае тайну – вершы часта дапамагаюць нам знайсці адказы на свае пытанні, нават калі напісана насамрэч пра другіх людзей і другую сітуацыю. Сябры клуба “Алеся” чыталі свае любімыя вершы, а бібліятэкары падрыхтавалі паштоўкі ў стыле карт-мэйкінг для кожннага ўдзельніка.

Наверх

 


Архіў за сакавік


18 сакавіка 2013 г. ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Кнігі збіраюць сяброў”.

На мерапрыемства сабраліся дзеці малодшага школьнага ўзросту. Вядучая свята, Каралева Кніга, вітала сваіх сяброў, гутарыла з дзецьмі аб добрым і вечным. Прагучалі вершы Я.Купалы, У.Карызны, М. Дуксы. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе прымавак і прыказак, літаратурнай віктарыне “Любімыя кнігі дзяцінства” па творах беларускіх пісьменнікаў Я.Коласа, Я. Маўра, З.Бядулі. Пытанні былі няпростыя, можна сказаць складаныя, за правільныя адказы пераможцы былі ўзнагароджаны невялічкімі падарункамі.

Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў перад удзельнікамі свята з казкай Ш.Перо “Чырвоны каптурок”. Да мерапрыемства была прыгожа  аформлена ілюстраваная  выстава і зроблены агляд літаратуры “Давайте читать, чтоб творить и мечтать”.

Наверх


14 сакавіка 2013 г. да Дня Канстытуцыі ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла гадзіна права “Мы і закон”. На мерапрыемстве адбылася размова навучэнцаў Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя з намеснікам пракурора Смаргонскага раёна М.М. Кіндра. Ён звярнуў увагу прысутных на тое, што з “Законам” мы сустракаемся штодзённа, але не звяртаем на яго ўвагу да асаблівых жыццёвых выпадкаў.

Галоўны бібліёграф Смаргонскай ЦБС А.М. Рамановіч расказала аб гісторыі стварэння свята, развіцці канстытуцыйнага права ў Рэспубліцы Беларусь. У чытальнай зале была арганізавана дэманстрацыя тэматычнага відэафільма і выстава-прагляд.

Наверх


3 сакавіка 2013 г. адбыліся ракавецкія вячоркі “Хлеб на стале – радасць у хаце”  ў Крэўскім цэнтральным Доме культуры. Супрацоўнікі Ракавецкай бібліятэкі-клуба і Крэўскага ЦДК прадэманстравалі  гледачам беларускія звычаі і традыцыі. У выкананні мясцовых жыхароў прагучалі беларускія песні, байкі, прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі, цікавыя жыццёвыя гісторыі. Не былі забыты і беларускія танцы.

  

7 сакавіка 2013г. у Ракавецкай бібліятэцы-клубе прайшоў канцэрт ”Адзіная мая”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. На святочна ўпрыгожанай сцэне гучалі песні, вершы, маналогі і віншаванні для жанчын. У выкананні работнікаў Крэўскага цэнтральнага Дома культуры і бібліятэкара Ракавецкай бібліятэкі-клуба былі паказаны вясёлыя сцэнкі. Вучні Ракавецкай яслі-сада-базавай школы прапанавалі музычныя і сатырычныя нумары. Удзельнікі танцавальнага гуртка “Імпульс” Крэўскага ЦДК парадавалі гасцей сваімі яскравымі танцамі.

Наверх


На чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” у цэнтральнай бібліятэцы сабраліся удзельніцы клуба “Дзеці вайны” на літаратурна-музычную вечарыну “Её величество – Женщина!”. Віншавалі жанчын са святам 8 Сакавіка вядучыя мерапрыемства цёплымі, душэўнымі словамі; Садоўская Г.І., член клуба “Дзеці вайны”, удзельніца вакальнай жаночай групы “Соседушки” Смаргонскага РДК  выканала песні “Мама” і “Судьба”;  музычныя падарункі прагучалі ў выкананні вучняў дзіцячай школы мастацтваў імя М.-К. Агінскага: Стальчынскай Яны, Стасіловіч Ірыны, Касцюкевіч Вольгі, Субач Лізы і Абрамчык Ганны. Лаўрэнкоў Павел прачытаў верш пра бабулю і  пажадаў усім  веснавога настрою. Самым захапляльным момантам былі цікавыя гісторыі аб  хустках з сямейных куфраў. 

    

Наверх


8 сакавіка 2013г. у Сасноўскай бібліятэцы-клубе была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Тепло лучистых глаз”, да  Міжнароднага Дня жанчын. На мерапрыемства былі запрошаны ўсе жадаючыя. Была аформлена кніжная выстава “Жанчына – крыніца ўсей прыгажосці”. Святочную праграму падрыхтавалі удзельнікі мастацкай самадзейнасці Сасноўскай БК.

    

Гучалі цудоўныя беларускія песні, віншавальныя і сатырычныя вершы, юмарыстычныя сцэнкі. Госці мерапрыемства з вялікім задавальненнем падпявалі мясцовым артыстам, удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на цікавыя пытанні вядучых свята. Са сцэны гучалі пяшчотныя словы падзякі і найлепшых пажаданняў жаночай палове. Ім былі ўручаны невялікія падарункі: дзяўчынкам – шарыкі, жанчынам – паштоўкі!

Наверх


У сакавіку 2013г. раённая цэнтральная бібліятэка правяла на базе гарадской бібліятэкі №3 раённы семінар “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у практычнай дзейнасці бібліятэк”.

Падчас работы семінара разглядаліся наступныя пытанні: камп’ютарныя тэхналогіі ў афармленні дакументаў аматарскіх аб’яднанняў, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў – важная ўмова якаснага задавальнення патрэб чытачоў, электронны каталог ў даведкава-бібліяграфічным апараце, выкарыстанне камп’ютара ў рабоце бібліятэк сістэмы.

Удзельнікаў семінара – бібліятэкараў Смаргонскай ЦБС з Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка павіншаваў сваімі песнямі   Якіменка А.А. – кампазітар з г. Астравец, які піша музыку на вершы беларускіх класікаў.

Наверх


1 сакавіка 2013 г. у чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі да Дня барацьбы з наркаманіяй прайшоў урок здароўя “Будучыня без наркотыкаў”.

Вядучая Антонава Т.М. расказала прысутным аб уздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека, аб крымінальнай адказнасці за захаванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў. Прагучалі цікавыя факты аб злоўжыванні наркотыкаў знакамітымі людзьмі свету. Была паказана электронная прэзентацыя і праведзены агляд артыкулаў з перыядычных выданняў “Выбіраем будычыню”.

Наверх


Архіў за люты


28 лютага 2013 г. ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылася гутарка “Не будзь нявольнікам дрэнных звычак”, прысвечаная Дню барацьбы з наркаманіяй. На мерапрыемства завітаў  7 “В” клас школы №5.

У жыцці падлеткаў паўстаюць вострыя пытанні: “Як і чаму ўзнікла і распаўсюдзілася ў грамадстве наркаманія?, “Што штурхае дзяцей да наркаманіі?, “Чаму адзін чалавек становіцца наркаманам, а другі не, хаця на іх уздзейнічаюць аднолькавыя фактары?”. На гэтыя пытанні цікава і карысна адказала ўрач Смаргонскага занальнага цэнтра Алена Міканораўна Маякова. Гутарка была пабудавана  на прыкладах з жыцця і асабістай практыкі. Дзеці пісьмова адказалі на пытанні  анкеты “Ваши знания о наркотиках”. Напрыканцы свайго выступлення Алена Міканораўна раздала памяткі-закладкі аб шкодных звычках.

Бібліятэкары аформілі каляровую кніжную выставу “Здоровье – драгоценный дар” і зрабілі фантастычнае падарожжа ў будучае ХХVI стагоддзя без дрэнных звычак. Экскурсавод пазнаёміла з экспанатамі “Музея дрэнных звычак”.

У канцы мерапрыемства вядучая правяла рэфлексію ў форме віктарыны “Сделай выбор”.

Наверх


У гарадской бібліятэцы №2 сабраліся аматаркі рускага жывапісу і паэзіі на чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Алеся”. Вечарына “О ты, поэзия мольберта” была прысвечана чароўнаму вобразу жанчыны. Ва ўсе часы жанчына выступала як у якасці крыніцы натхнення, так і ў ролі аб’екта для ўвасаблення ў выяўленчых мастацтвах.

Вядучая мерапрыемства расказала пра таямніцы выдатных рускіх мастакоў розных эпох, якія яны ўвасобілі ў жаночыя вобразы ў сваіх палотнах. Прадэкламаваныя вершы адлюстравалі ідэалы жаночай прыгажосці і гармоніі, якія ўслаўлялі паэты розных часоў.

Утульна аформленая зала, ціхая музыка, лірычныя вершы, цікавыя суразмоўцы надалі вечарыне душэўнасць і добры настрой прысутным.

Наверх


2 лютага 2013 года ў Ракавецкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшлі вячоркі “Хлеб на стале – радасць у хаце”. / На сцэне, аформленай у стылі сялянскай хаты, гасцей віталі гаспадары: бібліятэкар Ракавецкай СБК і галоўны энэргетык СВК “Ракаўцы”. Гучалі цудоўныя беларускія песні ў выкананні мясцовых жанчын. Работнікі Крэўскага цэнтральнага дома культуры паднялі настрой прысутных вясёлымі сцэнкамі. Вучні Ракавецкай яслі-сада – базавай школы  паказалі сваё майстэрства ў дэкламаванні басняў і сатырычных вершаў.

Наверх


Архіў за студзень


25 студзеня 2013г. у чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная вечарына “Высоцкі: быць на зямлі чалавекам…”, прысвечаная 75-годдзю паэта-спевака Уладзіміра Высоцкага. У гасцёўню завіталі вучні старэйшых класаў гімназіі №4. Вядучыя Н. Лаўрэнкова і К. Усціновіч расказалі аб нялёгкім лёсе чалавека, якому ў савецкі час па папулярнасці не было роўных. Пра акцёра, які не меў ніякіх званняў, пра спевака, пры жыцці якога былі запісаны толькі чатыры пласцінкі, пра паэта, чые вершы не друкавалі, а яго любіла і ведала ўся краіна.

На працягу вечара гучалі песні Уладзіміра Высоцкага, дэманстраваліся электронная прэзентацыя і відэаролікі. Маладых людзей уразілі яго непаўторны голас і надрыўныя радкі вершаў – усё яшчэ жывыя сведкі пакутаў і надзей папярэдняга пакалення.

    Наверх


    Архіў за снежань


31.12.2012 г. у Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе ў навагоднюю ноч адбыўся  баль-маскарад “Чудеса в новогоднюю ночь”. Для ўсіх жадаючых было прапанавана святочнае прадстаўленне з “Дзедам Марозам”, “Снягуркай” і казачнымі персанажамі. Асаблівае месца сярод карнавальных масак займала “Змяя” – сімвал 2013 года. Прысутныя з жаданнем і задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, разгадвалі загадкі і спявалі песні. Дзеці расказвалі “Дзеду Марозу” вершы, вадзілі хараводы і за гэта атрымлівалі сувеніры і салодкія падарункі. Былі адзначаны лепшыя чытачы па выніках 2012 года, якім уручыла невялікія падарункі  “Снягурка”.

    Наверх


30 снежня 2012 г. супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк прынялі ўдзел у тэатралізаваным навагоднім шоу-конкурсе “Сход пад Новы год”. Удзельнікамі каманды сталі казачныя персанажы: “Дзед Мароз”, “Снягурка”, “Лісічка”, два “Зайцы”, гаспадыня наступнага года “Змяя” і любімы дзіцячы герой кніг Э.Успенскага “Чабурашка”. “Дзед Мароз і кампанія” ад бібліятэк выступалі ў трох конкурсах па выніках жараб’ёўкі пад нумарам адзін. Прыгожая “Лісічка” пры падтрымцы “Зайцаў” і каманды вельмі ўдала прадставіла свой персанаж у конкурсе “Парад масак”. Весела і дружна ўдзельнікі каманды вадзілі хараводы ля ёлачкі з прысутнымі мерапрыемства. За ўдзел у конкурсе каманда бібліятэчнай сістэмы ўзнагароджана дыпломам і атрымала падарунак.

    Наверх


14 снежня 2012г. на базе Смаргонскай ЦБС адбыўся абласны семінар загадчыкаў аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу цэнтральных раённых бібліятэк Гродзенскай вобласці на тэму “Удасканаленне арганізацыі метадычнай дзейнасці публічных бібліятэк”.

    

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Смаргонскага райвыканкама,  спецыялісты ДУК “Гродзенская абласная навуковая   бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”,  супрацоўнікі Смаргонскай ЦБС, загадчыкі аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу ЦБС вобласці.

    

Падчас работы семінара разглядаліся наступныя пытанні: арганізацыя метадычнай дзейнасці ў сучасных умовах існавання бібліятэкі, роля метадычнай службы ў арганізацыі работы публічных бібліятэк па папулярызацыі кнігі і чытання,  выкарыстанне інавацыйных метадаў навучання ў сферы прафесійнай адукацыі бібліятэчных спецыялістаў і інш.

    

Удзельнікі семінара наведалі Смаргонскую раённую цэнтральную бібліятэку, гарадскую бібліятэку №3, а таксама Залескую сельскую бібліятэку – цэнтр этнакультурнай асветы “Спадчына”, дзе адбылася этнафальклорная вечарына “Душа народа ў творчасці жыве”, з паказам майстар-класаў майстроў народнай творчасці.

    Наверх


14 снежня 2012 г. у гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылася гульня-прадстаўленне “Зазірні ў краіну казкі” лялечнага тэатра “Праменьчык”.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 1-ых класаў прадоўжанага дня школы №5. Лялечны тэатр “Праменьчык”, які арганізаваны пры дзіцячай бібліятэцы выступіў з беларускімі народнымі казкамі “Пятух і кот”, “Зайкін хвосцік”, “Каток – залаты лабок”. Вядучая мерапрыемства пазнаёміла маленькіх чытачоў з  правіламі карыстання бібліятэкай, расказала  аб беражлівых адносінах да кнігі. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў гульнях “У садочку”, “Мова жывёл”, за якія пераможцы атрымалі невялічкія падарункі.


9 снежня гарадская бібліятэка №2 у рамках аматарскага аб’яднання “Алеся” правяла сустрэчу сяброў бібліятэкі “Лекі з народнай аптэкі”. Падчас мерапрыемства гутарка вялася аб медыцыне ўвогуле і нетрадыцыйнай медыцыне. За кубачкам гарбаты аматары народнай медыцыны дзяліліся рацэптамі лекавых адвараў ад прастуды, прыгадалі чым лячыцца ад рэўматызму, паспрачаліся з тымі, хто давярае толькі ўрачам. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Здоровьем дорожить умейте…

    Наверх


6 снежня ў раённай дзіцячай бібліятэцы для малодшых школьнікаў адбылася інфармацыйная гадзіна з электроннай прэзентацыяй “Рамёствы і народныя майстры Смаргоншчыны”.

Мерапрыемства было прысвечана народным промыслам, якія існавалі на Смаргоншчыне ў далёкім мінулым. Дзеці даведаліся аб Смаргонскай “Мядзведжай акадэміі”, выява якой нават на гербе нашага горада, смаргонскіх абаранках, а таксама аб Крэўскай кераміцы. Слайды прэзентацыі пазнаёмілі прысутных з сучаснымі майстрамі і іх творчасцю: знакамітым дзедам Карнеем і яго скрыпкамі; сучасным кавалём Сяргеем Бандарэнка, скульптуру якога “Сланечнікі”  нядаўна паставілі насупраць бібліятэкі; таленавітымі вышывальшчыцамі М.І.Радзішэўскай і Зоф’яй Войтка. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Беларуская народная творчасць”.


На базе Ракавецкай сельскай бібліятэкі-клуба сумесна з Крэўскім

 Цэнтральным домам культуры прайшла канцэртная праграма “Для тых, хто слаўна працаваў” да Дня работніка сельскай гаспадаркі для працаўнікоў вёскі. Перад прысутнымі выступілі з жартамі, гумарам работнікі дома культуры, бібліятэкар, з музычнымі нумарамі - вучні 11 класа Крэўскай сярэдняй школы. Рамантычны настрой узняў усім сваёй ігрой на саксафоне настаўнік Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага Аляксандр Хвастэнка.

 

 


    Архіў за лістапад


15 лістапада 2012г. ў рамках Года кнігі цэнтральная раённая бібліятэка правяла вечар аўтарскай песні  “Говорит вдохновение” для супрацоўнікаў Смаргонскага агрэгатнага завода. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрасілі вядомых на Смаргоншчыне аўтараў-выканаўцаў Тамару Нагаеву і Аляксандра Башлыкова. Яны выконвалі пад гітару песні, як вядомых бардаў - Ю.Візбара і Б.Акуджавы, так і свае асабістыя творы.

Мерапрыемства суправаджалася паказам відэазапісаў “жывога” выканання “Грузинской песни” (Б.Акуджавы) і “Сорокалетье” (Ю.Візбара). Таксама былі прадстаўлены прэзентацыі з фотаздымкамі і вершамі  знакамітых бардаў. Вядучыя мерапрыемства расказалі прысутным пра сучасную аўтарскую песню і якое месца яна займае ў музычнай культуры, аб асноўных вехах жыцця Ю.Візбара і Б.Акуджавы. Удзельнікі з задавальненнем спявалі разам з выканаўцамі вядомыя бардаўскія песні.


3 лістапада да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ў Крэўскай сельскай бібліятэцы прайшла вечарына “Пашана вам, працавітыя рукі”. Вядучая мерапрыемства прадставіла слова сям’і маладых спецыялістаў  і ветэранам сельскай гаспадаркі, якія расказалі аб нялёгкай сялянскай працы. Вучні малодшых класаў Крэўскай СШ падрыхтавалі паэтычныя віншаванні. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава “Зямля мая – ты радасць і аснова”.

    Наверх


    Архіў за кастрычнік


12 кастрычніка 2012 г. у літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” РЦБ  прайшоў сямейны вечар адпачынку пад назвай “Самы дарагі чалавек”, прысвечаны  Дню маці. На вечарыне запрасілі ўздельніц клуба “Дзеці вайны”.  Вядучыя мерапрыемства задавалі цікавыя пытанні, выказвалі пяшчотныя словы падзякі і найлепшых пажаданняў жанчынам-матулям.

Верш-віншаванне для мам прачытала Аліна  Жуіна, дачушка бібліятэкара дзіцячай раённай бібліятэкі, а ансамбль народнай песні “Кучарочкі” дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага выканаў у падарунак народныя песні.

Наверх


    Архіў за верасень


20 верасня 2012 г. гарадская дзіцячая бібліятэка у рамках Года кнігі правяла літаратурны часопіс “Свет ведаў - адкрывае кніга” у школе-сад, што размяшчаецца па вул. Маладзёжнай. Да ўвагі вучняў малодшага школьнага ўзросту бібліятэкары аформілі кніжную выставу “Любоў да кнігі з дзіяцінства -  і на ўсё жыццё”, на якой была прадстаўлена літаратура пісьменнікаў-юбіляраў Я.Коласа, Я.Купалы і М.Танка, а таксама творы беларускіх сучасных пісьменнікаў. На працягу мерапрыемства гучалі добрыя, ласкавыя словы удзячнасці кнізе. Дзеці ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне і гульнях, за якія пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.

Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў перад маленькімі гледачамі з бібліяграфічным урокам “Падарожжа ў бібліятэчны свет”.

Бібліятэкары гарадской дзіцячай бібліятэкі пастараліся данесці дзецям, што чытанне – лепшае  навучанне, а кнігі – лепшыя настаўнікі, якія дапамогуць знайсці адказ на кожнае пытанне.

        Наверх


14 верасня адбыўся конкурс на лепшае літаратурнае віншаванне “Праздника хотят все”, прысвечаны  Дню бібліятэк. Правядзенне конкурсу планавалася з мэтай абуджэння цікавасці да прафесіі бібліятэкара і актывізацыі творчых здольнасцей бібліятэкараў. Конкурс праводзіўся па групах: сельскія бібліятэкі і гарадскія бібліятэкі.

Бібліятэкары парадавалі сваімі выступленнямі: гумарам, вершамі, песнямі, інсцэніроўкамі. Сольская, Залеская, Сінькоўская сельскія бібліятэкі выступалі ў творчым тандэме з Дамамі культуры.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны на свяце Дня культработніка.

Наверх


1 верасня 2012 г. у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурна-музычная вечарына “Ёсць такая зямля...” для вучняў старэйшых класаў СШ №1, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Аб тым, як пражыць жыццё і захаваць вернасць Радзіме, маці, каханай жанчыне, настаўнікам, сябрам, землякам расказалі вядучыя Лаўрэнкова Н.У. і Усціновіч К.З. На працягу мерапрыемства гучалі рознажанравыя творы М.Танка: ад сур'ёзных да гумарыстычных.

Гэта і вершы-разважанні на розныя тэмы, і байкі. Да прагляду быў прадстаўлены відэафільм “Песняр беларускага народу”, гучалі запісы песняў на словы паэта, дэманстравалася электронная прэзентацыя пра жыццё і творчасць Максіма Танка. А песня “Вецер з Радзімы”, у сучасным выкананні Л.Вольскага, упэўніла гасцей, што вершы беларускіх класікаў заўжды будуць натхняць нашчадкаў.

    Наверх


Гарадская бібліятэка №3 запрасіла 1 верасня 2012 г. вучняў восьмых класаў СШ №1 на ўрок ведаў “Мой гонар – мая Смаргонь”. Загадчык бібліятэкі Вісцяж І.М. правяла вандроўку па гістарычных мясцінах Смаргоншчыны, расказала пра сучаснае жыццё горада, паходжанне назвы Смаргонь.

Школьнікам загадзя раздалі вершы пра Беларусь і пра наш горад, якія яны прадэкламавалі на мерапрыемстве. Увазе прысутных быў прапанаваны прагляд відэаролікаў пра горад Смаргонь, вёску Жодзішкі і праведзена віктарына “Мая краіна”. Пытанні аб Рэспубліцы Беларусь тычыліся розных галін ведаў: геаграфія, прырода, гісторыя, культура, этнаграфія і літаратура, на якія вучні вельмі актыўна адказвалі.

Наверх


    Архіў за ліпень


24 ліпеня 2012 г. у раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча для падлеткаў “Духоўная літаратура ў дзіцячым чытанні” са святаром Віктарам. Мерапрыемства праводзілася ў рамках конкурсу летняга чытання. Айцец Віктар распавядаў пра кнігі, якія патрэбна прачытаць кожнаму чалавеку ў дапамогу правядзення правільнага хрысціянскага жыцця: “Біблія”, “Новы завет”, “Евангелле”, жыція і тварэнні святых айцоў.

 

 

Дзецям прапанаваўся прагляд відэароліка “Свет в конце туннеля” пра дабро, духоўнасць і Божы промысел. Айцец Віктар правёў агляд духоўнай літаратуры, якая фарміруе і абагачае ўнутраны мір дзіцяці  і адказаў на пытанні школьнікаў.

Наверх


В районной детской библиотеке в рамках фестиваля православной культуры «Кладезь» (18 июля – 22 июля 2012 г.) прошли две встречи-беседы «Читаем и поём вместе» с детской писательницей Татьяной Дашкевич.  Татьяна Николаевна - поющий литератор, член Союза писателей Беларуси и России, лауреат международных литературных премий. Написала более 20 книг для взрослых и детей. Дети с удовольствием познакомились с биографией поэтессы. Она исполнила детям свои песни и стихи, в основе которых лежит духовная тема. В них Татьяна обращается к Богу. По её словам, человек не один, с ним есть Бог, который всем помогает.

На второй встрече собрались библиотекари городских библиотек и руководители детского чтения. Татьяна Дашкевич познакомила со своим творчеством и творчеством мужа,  российского писателя Николая Шипилова. Зачитывала рассказы из воспоминаний  детей войны, книга которых будет издана в ближайшее время.

В конце встречи писательница подарила книги библиотеке со своим автографом.

Наверх


У гарадской бібліятэцы №1 адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «З жыватворных  народных крыніц ты народжана родная мова” да 130 годдзя з дня нараджэння Я. Коласа і Я. Купалы.

Разам з вядучымі ўдзельнікі мерапрыемства пагарталі старонкі жыцця і мастацкай біяграфіі нашых песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу сустрэчы дэманстраваліся фотаздымкі, мастацкія творы пісьменнікаў. Пад ціхую мелодыю скрыпкі гучалі радкі вядомых твораў паэтаў. Былі праслуханы песні на іх вершы “Явар і каліна”, “Мой родны кут”, “Спадчына”.

        Наверх


    Архіў за чэрвень


6 чэрвеня 2012 г. ў цэнтральнай раённай бібліятэцы да Дня аховы навакольнага асяроддзя адбылася сустрэча “Рознакаляровая зямля Беларусі” з начальнікам гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Д.А. Пахомам. / Вядучыя мерапрыемства Лаўрэнкова Н.У. і Бумбуль К.З. расказалі прысутным аб неабходнасці  кожнага захоўваць чысціню вакол сябе, а Дзмітрый Аляксандравіч расказаў аб стане экалогіі Смаргонскага раёна і адказаў на пытанні.

Наверх


Ужо стала традыцыяй 1 чэрвеня адзначаць Дзень аховы дзяцей. Гарадская і раённая дзіцячыя бібліятэкі прынялі ўдзел у гарадскім свяце дзяцінства “Чароўная краіна дзяцінства” у парку. Да ўвагі маленькіх жыхароў нашага горада  была падрыхтавана гульнёвая праграма “Дзяцінства – гэта смех і радасць” і  выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык”. Не засталася без увагі наведвальнікаў яскравая выстава дзіцячых кніг “Любоў да кнігі з дзяцінства – і на ўсё жыццё”, раздзелы якой былі прысвечаны Дню аховы дзяцей, Году кнігі, беларускім пісьменнікам-юбілярам і іх творам, прыгажосці роднага краю.

    

Дзеці прымалі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Пісьменнікі – дзецям пра ўсё на свеце” і гульнёвай праграме “Гульня нас падружыць, гульня нас навучыць”, пазнаёміліся з умовамі  конкурсу летняга чытання “Кто не любит лето? Лето любят все!”.

Наверх


    Архіў за май


У Міцкавіцкай СБ прайшла гадзіна інфармацыі “Нязгасная лампада зямлі беларускай” да 400-годдзя з дня смерці святой праведнай Сафіі Слуцкай. Бібліятэкар расказала прысутным аб жыцці апошняй княгіні г. Слуцка, святой, якую ўшаноўвае беларуская праваслаўная царква. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “І стала ў Слуцку Сафія”.


 Гарадская бібліятэка №1 запрасіла вучняў 9 класа СШ №5 на духоўна – асветніцкі ўрок “Святая праведная Сафія”, прысвечаны 400-годдзю са дня скону святой праведнай Сафіі Слуцкай. Вядучыя азнаёмілі прысутных з жыццёвым лёсам асветніцы, расказалі аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на яе долю, паказалі  значэнне яе дзейнасці для  грамадства.


У раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Краіна казак” да Года кнігі «Книга – лучший друг». Пад аднайменнай назвай была аформлена кніжная выстава і праведзены агляд літаратуры. Удзельнікамі мерапрыемства стаў актыў чытачоў бібліятэкі – вучні сярэдніх школ №1, №2, №4. Дзеці даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях дзіцячай пісьменніцы Лідзіі Чарскай, ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, прысвечаныя кнізе і чытанню. Напрыканцы мерапрыемства былі аб’яўлены ўмовы конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”, ўдзел у якім могуць прыняць усе жадаючыя.

    Наверх


Да Міжнароднага дня сям’і гарадская бібліятэка №2 арганізавала сустрэчу сяброў кнігі “Сям’ю з’яднае мудрасць кніг”. Гэта мерапрыемства накіравана не толькі на адраджэнне традыцый сямейнага чытання, беражлівых адносін да сям’і, але і на падтрымку іміджу кнігі.

Дзеці сёння так зацікаўленыя жыццём “в Сети”, што ў многіх не застаецца часу на чытанне. А так прыемна ўзяць у рукі кнігу! Вось бібліятэка і правяла конкурс “Дружим с книгой всей семьёй “. Пераможцаў чакалі цікавыя кнігі, а ўдзельнікаў – невялікія салодкія прызы. Таксама на мерапрыемстве бібліятэкары агучылі акцыю “Прывядзі ў бібліятэку свайго сябра”. Правядзенне акцыі плануецца на час летніх канікул.

Наверх


7 мая 2012 г. ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі праходзіла сустрэча-успамін «Дзень Перамогі ў сэрцах нашчадкаў», прысвечаная 67-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні СШ № 1 з захапленнем і цікавасцю слухалі аб гераічных шляхах ветэрана вайны гвардыі капітана Гяржова Я.А., які прайшоў восем франтоў, удзельнічаў ва ўзяцці Берліна, з вялікай радасцю сустракаў Перамогу ў маі 1945г.

Літаратурна-музычная кампазіцыя змяшчала ўрыўкі з ваенных песен; фанаграм запісаў радыезваротаў да народу ў выкананні Левітана; відэавіншаванні са святам Перамогі, з кадрамі гістарычнай хронікі.

Напрыканцы мерапрыемства прагучалі словы падзякі ўсім ветэранам за наша мірнае жыццё і былі  ўручаны кветкі  і каштоўны падарунак.

Наверх


Напярэдадні Дня Перамогі ў гарадской бібліятэцы №1 адбылася  літаратурна-музычная кампазіцыя “Цветы и порох”, на якой прысутнічалі вучні 9 “Б” класа СШ№5 і члены клуба “Ліра”.

Запрошаны на мерапрыемства ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гяржоў Я.А. расказаў аб  суровых  рэаліях ваенных будняў. Асаблівую цікавасць выклікалі яго ўспаміны аб апошніх днях вайны. Да мерапрыемства была падрыхтавана разгорнутая тэматычная выстава “З полымя вайны”.

Наверх


    Архіў за красавік


26 красавіка цэнтральная раённая бібліятэка да Года кнігі правяла сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі Л.І. Рублеўскай і В.А. Шніпам пад назвай “Праз душу, праз кнігу, праз Сусвет…”.

У сустрэчы прынялі ўдзел навучэнцы Смаргонскага політэхнічнага прафесійнага ліцэя, педагогі, бібліятэкары. Літаратары расказалі прысутным аб сваім творчым станаўленні, пазнаёмілі з планамі на будучыню, адказалі на пытанні. Літаратурны вопыт пісьменнікаў адметны тым, што яны імкнуцца прывіваць любоў да роднага слова, да Бацькаўшчыны,  да гісторыі. Лірычнымі адступленнямі гучалі папуры беларускіх мелодый у выкананні народнага струннага ансамбля “Кантрасты” Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў  імя М.К. Агінскага.


19 красавіка ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі адбылася духоўна-асветніцкая гутарка з навучэнцамі Смаргонскага політэхнічнага прафесійнага ліцэя «Сабор беларускіх святых: Сафія Слуцкая”, якая была прысвечана 400-годдзю са дня скону Святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. На мерапрыемства быў запрошаны протаіерэй, благачынны Смаргонскай акругі, настаяцель сабора Прэабражэння Гасподня Анатоль Рэзановіч. Вядучыя расказалі аб гісторыі праваслаўнай царквы ў перыяд жыцця Сафіі Слуцкай, а айцец Анатоль больш падрабязна спыніўся на біяграфічных старонках жыцця Святой. У канцы сустрэчы абмяркоўваліся праблемы духоўнага выхавання сучаснай моладзі.


18 красавіка Залеская СБЦ сумесна з ЦДК і раённым Домам рамёстваў правяла велікодныя забавы “Дзень святых цудаў”.На сустрэчу былі запрошаны вучні 2 – 4 класаў мясцовай школы. Народны тэатр “Батлейка” парадаваў прысутных казкай – прадстаўленнем “Пісанка ты мая”, а народны майстра Зоф’я Войтка пазнаёміла прысутных з  гісторыяй ўзнікнення “пісанкі” і сімвалаў, якія наносяцца на яе. Бібліятэкар расказала аб святкаванні тыдня святой сядміцы пасля Вялікадня. Гучалі вершы і велікодныя песні з гульнёй “Біццё яек”.

 


У рамках Міжнароднага дня дзіцячай кнігі ў гарадской дзіцячай бібліятэцы да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа адбылася інфармацыйная гадзіна “Літаратурны небасхіл” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”.  У бібліятэку завіталі вучні 2 “В” класа сярэдняй школы №5. Да мерапрыемства была аформлена выстава-прагляд “Падарожжа сцежкамі жыцця”. Удзельнікі лялечнага тэатра інсцэніравалі казкі “Музыкі” і “Зайкіна хатка” у апрацоўцы Якуба Коласа. Вядучая мерапрыемства М.Масевіч пазнаёміла маленькіх чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам Я.Коласа, дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Казкі жыцця” і здзейснілі агляд-падарожжа па кнізе пісьменніка “Раніца ў нядзельку”.


Да Міжнароднага дня кнігі ў Залескай сельскай бібліятэцы – цэнтры этнакультурнай асветы “Спадчына” для малодшых школьнікаў прайшло свята кнігі “У бронзе і на паперы”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі стварэння кнігі, адкуль яна прыйшла да нас, аб першадрукарах і аб тым, як трэба карыстацца кніжнымі выданнямі і правільна сябе весці ў бібліятэцы. Была праінсцэніравана казка “Ліса і журавель”. Праводзіліся віктарыны па казках і гульні.

    


Напярэдадні веснавых канікул адбылося ўрачыстае адкрыццё  Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Раённая дзіцячая бібліятэка падрыхтавала і правяла свята, на якое былі запрошаны вучні 4-6 класаў школ горада. Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале Смаргонскай  дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага.

Сёлетнее свята прысвечана аб’яўленаму Году кнігі на Беларусі, пісьменнікам- юбілярам: Якубу Коласу, Янку Купалу, Максіму Танку. У выкананні вучняў гімназіі № 4 гучалі вершы гэтых паэтаў. Была аформлена кніжная выстава “Волаты беларускага слова”. Гучалі песні на іх словы. Да дзяцей завітаў наш зямляк, пісьменнік і публіцыст, член саюза пісьменнікаў Аркадзь Жураўлёў. Аркадзь Трафімавіч парадваў слухачоў вясёлымі гумарэскамі і гісторыямі са свайго жыцця, і гэта быў сапраўды  дыялог, абмен думкамі з юнымі чытачамі. Таксама прагучала адна з яго казак, запісаных на беларускім радыё. У зале экспанавалася выстава творчасці пісьменніка “Там дзе Беларусь мая, там і я”, назва якой адпавядае ўсёй творчай дзейнасці гэтага чалавека.

 А таксама адбыўся невялікі канцэрт у выкананні вучняў і настаўнікаў школы мастацтваў.

Наверх


З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка  Асінаўшчызненская сельская бібліятэка сумесна з дзіцячым садам-пачатковай школай правяла гадзіну паэзіі “Паэзія як хлеб надзённы”.

Напачатку быў зроблены агляд жыццёвага і творчага шляху паэта, расказана пра асноўныя мастацкія вобразы яго лірыкі, паказаны адметныя рысы і характэрныя асаблівасці паэзіі М.Танка. Таксама была прадстаўлена кніжная выстава з некаторымі зборнікамі паэта: “На этапах”, “Хай будзе святло”, “прайсці праз вернасць”, “Мой хлеб надзённы” і інш. Адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў М.Танка. Дзеці падрыхтавалі вершы і прачыталі іх выразна на памяць. Журы ацэньвала выступленні вучняў па такіх крытэрыях, як артыстызм, творчы падыход да выбару верша, выразнае чытанне на памяць. У выніку вызначыліся тры прызавыя месцы, вучні былі ўзнагароджаны граматамі і заахвочаны выдатнымі адзнакамі.


У гарадской бібліятэцы №2 на чарговым пасяджэнні клуба “Алеся” сабраліся аматары паэзіі і прыхільнікі творчасці Бэлы Ахмадулінай. Вечар жаночай паэзіі “И ляжет на душу добро…” быў прымеркаваны да Сусветнага дня паэзіі і 75-годдзя з дня нараджэння паэтэсы./ Увазе прысутных была прапанавана разгорнутая тэматычная выстава. Гучалі рамансы на словы Б.Ахмадулінай, Б.Пастэрнака, Б.Акуджавы і інш. Удзельнікі мерапрыемства ў утульнай шчырай атмасферы, за кубкам гарбаты чыталі вершы, спявалі рамансы, гутарылі аб тым, што вершы могуць супакоіць, стварыць добры настрой.

Наверх


    Архіў за сакавік


21 сакавіка ў гарадской бібліятэцы №3 прайшоў ранішнік “Листая страницы книги”да Года кнігі сумесна з раённым домам культуры.На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2 класа сярэдняй школы №3.

Дзецям “Прынцэса Кніга” растлумачыла, што ўяўляе сабой кніга,расказала аб ўзнікненні кніг на Беларусі, аб кнігавыдавецкай дзейнасці, аб бібліятэцы. Бібліятэкар прачытала верш, прысвечаны кнігам,правяла конкурс на лепшага знаўцу літаратурных і казачных герояў, зачытала тэлеграмы-загадкі. А таксама ў госці на ранішнік завітала дзяўчынкаў вобразе “Чырвонага Каптурка”, яна  разам з дзецьмі ўзнаўляла паслядоўнасць казкі Ш.Перо “Чырвоны Каптурок”. Напрыканцы мерапрыемствадзецям была прадстаўлена выстава, аформленая ў бібліятэцы да Года кнігі.


У цэнтральнай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармавання “Вышэйшая каштоўнасць грамадства і дзяржавы”, прысвечаны Дню Канстытуцыі. Навучэнцам Смаргонскага дзяржаўнага палітэхнічнага ліцэя работнікі бібліятэкі прапанавалі інфармацыйны матэрыял пра беларускую дзяржаўнасць, першы звод законаў нашай рэспублікі, гісторыю стварэння асноўнага закона – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Аб ролі і значэнні Канстытуцыі ў жыцці беларускага грамадства паведаміў прысутным намеснік пракурора Смаргонскага раёна М.М. Кіндра. Галоўны бібліёграф ЦБС прапанавала агляд новых перыядычных выданняў для моладзі, якія атрымлівае бібліятэка.


У Залескай сельскай бібліятэцы – цэнтры этнакультурнай асветы “Спадчына” да Сусветнага дня тэатра адбылося літаратурна-тэатралізаванае прадстаўленне “Казка пра Алёнку, Дарафея і лісіцу” сумесна з народным лялечным тэатрам “Батлейка” пры Залескім ЦДК.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення тэатра, даведаліся аб розных жанрах і стварэнні пастановак, аб лялечных тэатрах і  аб самым вядомым героі лялечнага тэатра – Пятрушцы. Да ўвагі гледачоў была прапанавана пастаноўка народнай казкі. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у ролевай гульні “Рэпка” і на час самі сталі артыстамі.

Наверх


    Архіў за люты


29 лютага гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 1 “Б” класа СШ № 7 на казку ўголас “Каляровае неба дзяцінства”  з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”, прысвечаную замежнаму казачніку Шарлю Пэро.

Вядучая А.А. Налівайка пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, а лялечны тэатр выступіў перад гледачамі з яго казкай “Чырвоны Каптурок”. Напрыканцы мерапрыемства, каб замацаваць  інфармацыю пра Шарля Перо, дзеці прынялі ўдзел ў віктарыне “Казачны свет Ш.Перо”.


21 лютага цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў Смаргонскага політэхнічнага прафесійнага ліцэя на вечар-размову “Нашай арміі героі”, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. Госць вечарыны –старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”, афіцэр запасу, Анатоль Мікалаевіч Бакштай цікава расказаў аб сваёй службе ў радах Узброеных сіл і адказаў на пытанні навучэнцаў ліцэя.

Наверх


19 лютага ў Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбыўся тэматычны вечар “Вам, абаронцы, прысвячаем!”. Госць вечара, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мурашка Франц Іванавіч падзяліўся ўспамінамі аб мужнасці і гераізме салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кадравы ваенны Каравай Яўген расказаў прысутным аб сучаснай Арміі, аб сваёй мужнай прафесіі. У яго выкананні прагучалі песні, прысвечаныя ваенным падзеям у гісторыі Радзімы.

Наведвальнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць” і святочная літаратурна-музычная праграма.


17 лютага ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў Дзень інфармацыі для абітурыентаў “Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь”. Да гэтага мерапрыемства была аформленна выстава-рэклама “Ваш выбар – ваша будучыня”. Вучням 10 класа УА “СШ №1” аб вакансіях прафесій і перспектывах працаўладкавання у нашым раёне расказала галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай службы занятасці Галіна Іванаўна Бойка. Галоўны бібліёграф ЦБС Алена Міхайлаўна Рамановіч пазнаёміла прысутных з выданнямі па тэме і ў тым ліку з часопісам “Кем быть?”.

 


5 лютага ў Сінькоўскай сельскай бібліятэцы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшла вахта памяці «А на зямлі яго не згасне свет!”, прысвечаная Пятру Балышу. Прысутныя даведаліся аб подзвігу нашага земляка, малодшага сяржанта, камандзіра баявой машыны дэсанта Пятра Балыша, які загінуў у Афганістане і пасмертна быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Да мерапрыемства была падрыхтавана электронная прэзентацыя «Мы уходим…», і аформлена разгорнутая выстава «15 февраля – День памяти». Старшыня сельскага Савета Баран Наталля Іванаўна пазнаёміла гасцей мерапрыемства з тэматычным альбомам «Честь и память», прысвечаным П. Балышу. Прагучалі вершы Анастасіі Пастэрнак і Вольгі Бурко, прысвечаныя герою-земляку.


12 лютага ў Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе была праведзена тэматыная вечарына для моладзі “Пока мы любим – мы живём”, прысвечаная Дню закаханых.

Прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята, аб тым, у якіх краінах і як, яно святкуецца. Праводзіліся конкурсы на лепшае прызнанне ў каханні, на лепшы верш, або песню аб каханні, на лепшую танцавальную пару.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам.

Наверх


Вынікі раённага агляда-конкурсу

па добраўпарадкаванню і дэкаратыўна-кветкаваму

афармленню ўстаноў культуры

«Наш утульны дом»

Дыпломам I ступені і каштоўным падарункам ўзнагароджана Жодзішкаўская сельская бібліятэка за якаснае дэкаратыўна-кветкавае аздабленне і ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванню і дэкаратыўна-кветкаваму афармленню ўстаноў культуры “Наш утульны дом” 

Дыпломам II ступені і каштоўным падарункам ўзнагароджана Цэнтральная раённая бібліятэка за якаснае дэкаратыўна-кветкавае аздабленне і ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванню і дэкаратыўна-кветкаваму афармленню ўстаноў культуры “Наш утульны дом” 

Дыпломам III ступені і каштоўным падарункам ўзнагароджана Сасноўская сельская бібліятэка-клуб за якаснае дэкаратыўна-кветкавае аздабленне і ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванню і дэкаратыўна-кветкаваму афармленню ўстаноў культуры “Наш утульны дом”

 Вынікі раённага конкурсу па бібліяграфіі

«Бібліяграфічны калейдаскоп»

Смаргонскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

З пачатку 2011 года быў аб’яўлены раённы конкурс па бібліяграфіі “Бібліяграфічны калейдаскоп”, заснавальнікам якога з’явіўся аддзел культуры, а арганізатарам – раённая цэнтральная бібліятэка. Мэта конкурсу – выяўленне творчага патэнцыялу бібліятэчных работнікаў па вывучэнню і прымяненню бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў сярод карыстальнікаў. У конкурсе прынялі ўдзел  6 гарадскіх  і 12 сельскіх бібліятэк. Выніковым пратаколам пасяджэння журы ад 14.12.2011 вызначаны пераможцы ў дзвюх катэгорыях: гарадскія і сельскія бібліятэкі.    

У катэгорыі гарадскія бібліятэкі:

3-е месца заняла гарадская бібліятэка №1 і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за якаснае правядзенне Дня інфармацыі “Планета периодики”;

2-е месца заняла гарадская бібліятэка №2  і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за арыгінальнае правядзенне інфармацыйна-бібліяграфічнай гадзіны “Добры дзень, кніжка беларуская”;

        1-е месца заняла цэнтральная раённая бібліятэка і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за правядзенне на высокім прафесійным узроўні інфармацыйнай гадзіны “Віртуальная вандроўка” да Міжнароднага дня Інтэрнэту;

1-е месца заняла гарадская бібліятэка №3 і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за правядзенне на высокім прафесійным узроўні ўрока бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў “Тайны бібліяграфіі”.

У катэгорыі сельскія бібліятэкі:

3-е месца заняла Залеская сельская бібліятэка-цэнтр этнакультурнай асветы “Спадчына” і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за якаснае правядзенне інфармацыйна-прававой гадзіны “Па гэтых законах табе жыць”;

2-е месца заняла Асінаўшчызненская сельская бібліятэка і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за арыгінальнае правядзенне бібліятэчна-бібліяграфічнага ўрока “Библиотека, книжка, я – вместе верные друзья”;

1-е месца заняла Войстамская сельская бібліятэка і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за правядзенне на высокім прафесійным узроўні бібліятэчна-бібліяграфічнага ўрока “Путешествие в царство Книги”;

1-е месца заняла Сасноўская сельская бібліятэка-клуб і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за правядзенне на высокім прафесійным узроўні бібліяграфічнага ўрока
“Чтение – вот лучшее учение”.

                              

Дырэктар ЦБС С.Н.Афанасьева

    Наверх


9 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы праведзены экалагічны часопіс, прымеркаваны да Дня водна – балотных абшараў “Адчыні акно ў блакітны свет”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5”Б” класа СШ №5.

Вядучыя пазнаёмілі дзяцей з водным багаццем РБ, расказалі аб ахове балот і якую ролю яны адыгрываюць у нашым жыцці. З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў віктарынах “Голубой калейдоскоп”, “Кто живёт под водой”. Быў зроблены бібліяграфічны агляд літаратуры “Блакітныя вочы Беларусі”.


        3 лютага  гарадская бібліятэка №1 у рамках школы экалагічных ведаў «Нам засталася спадчына» правяла экалагічнае падарожжа «Дзіўны свет балот», прымеркаванае да Дня балотна-водных абшараў. На мерапрыемства былі  запрошаны вучні 9 «А» класа УА СШ №5 и актыўныя чытачы бібліятэкі.

Да ўвагі  прысутных была прадстаўлена развёрнутая кніжная выстава «Таямніцы балот» і праведзены агляд літаратуры пад аднайменнай назвай. Інжынер лясгаса Мускі Ю. А., госць мерапрыемства, цікава і змястоўна  расказаў аб ахове балот на Смаргоншчыне. Быў праведзены музычны хіт-парад песень, прысвечаны гэтай тэматыцы.


2 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў ранішнік   «Винни Пух и все-все»,прысвечаны   130-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка  Алана Мілна.  На мерапрыемства  былі запрошаны вучні  2 «Б» і 3 «А» класаў  гімназіі №4. Комплекснае мерапрыемства для малодшага школьнага ўзросту складалася з кніжнай выставы, электроннай прэзентацыі па творчасці пісьменніка і прагляду мультфільма  з  далейшым абмеркаваннем.


3 лютага  гарадская бібліятэка №1 у рамках школы экалагічных ведаў «Нам засталася спадчына» правяла экалагічнае падарожжа «Дзіўны свет балот», прымеркаванае да Дня балотна-водных абшараў. На мерапрыемства былі  запрошаны вучні 9 «А» класа УА СШ №5 и актыўныя чытачы бібліятэкі. Да ўвагі  прысутных была прадстаўлена развёрнутая кніжная выстава «Таямніцы балот» і праведзены агляд літаратуры пад аднайменнай назвай. Інжынер лясгаса Мускі Ю. А., госць мерапрыемства, цікава і змястоўна  расказаў аб ахове балот на Смаргоншчыне. Быў праведзены музычны хіт-парад песень, прысвечаны гэтай тэматыцы.


8 лютага ў Крэўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Імёны і псеўданімы вуліц Крэва”. На мерапрыемства быў запрошаны мясцовы краязнаўца Аляксандр Камінскі і вучні 5-га класа Крэўскай сярэдняй школы. А.Камінскі расказаў наведвальнікам пра імёны і псеўданімы, якія насілі вуліцы Крэва са старажытнасці і  носяць у наш час. Была праведзена віктарына “Крэва старажытнае і сучаснае” і прагляд фотаздымкаў нашай мясцовасці “Імгненні ў прасторы і часе”.

Наверх


    Архіў за студзень


Районная детская библиотека провела информационный час с электронной презентацией “Нашы славутыя землякі - юбіляры 2012 года”.

 

Учащиеся УО “Сморгонский государственный политехнический профессиональный лицей” имели возможность познакомиться с историческими событиями, которые будут отмечаться в 2012 году на Сморгонщине: 200-летием Отечественной войны 1812г., Сольским перемирием 1817 года во время Первой Мировой войны; узнали об известных земляках, которые внесли большой вклад в историю и культуру нашего края. В конце мероприятия самими учащимися лицея был показан кукольный спектакль-батлейка “Царь Ирод”. Подобные встречи планируются также с учениками школ города.


25 января 2012 года на базе центральной библиотеке прошла школа-практикум для библиотекарей системы, где рассматривались следующие вопросы: «Правильность ведения основной документации по учёту и сохранности фонда согласно Инструкции по учёту и сохранности библиотечных фондов в Республике Беларусь», «Каталоги и картотеки: методика пополнения карточками и исключение карточек», «Использование информационных технологий для организации поиска материала (Интернет, электронный каталог): практические занятия», «Выполнение трудовой дисциплины согласно Директиве №1 Президента Республики Беларусь от 11 марта 2004 года», «Общее положение теплохозяйства в учреждениях культуры».


25 января городская библиотека №3 в рамках клуба “Семейный очаг” пригласила читателей по имени Татьяна на познавательный час “Почётный знак Святой Татьяны”, посвященный Татьяниному  дню.  На мероприятии речь шла о  Святой Татьяне - великомученице и покровительнице студенчества, об истории возникновения этого праздника, об известных женщинах, носящих это имя. В ходе мероприятия читались стихи, исполнялись песни, проводились конкурсы.

В этот день все Татьяны могли взять из комерческого фонда бесплатно на дом  понравившуюся книгу.


20 января в читальном зале центральной библиотеки в литературно-музыкальной гостиной «Сустрэчы» состоялся вечер белорусской народной песни «Чаму б нам не спець?». Именно в этот день празднуют проводы Коляд – один из самых театрально-карнавальных праздников. Ведущие мероприятия Лавренкова Н.В. и Дурейко З.А. рассказали о традиционном белорусском фольклоре, который содержит в себе и глубокую мудрость, и высокую поэзию. Песни Сморгонского края, которые исполнил образцовый народный ансамбль «Кучарочкі» под руководством Захаровой Е.Д., преподавателя детской школы искусств имени М.К. Огинского, и неутомимая «Коза», неизменный символ колядных вечеров, создали праздничное настроение у гостей.

Народный театр кукол «Батлейка» Залесского ЦДК повеселил присутствующих своими «Вясковымі пацехамі». Фольклорные традиции продолжают своё существование также в жанре авторской песни, и подтвердил это бард из д.Жодишки – Олег Мизуло. А в конце вечера всех объединила  белорусская народная песня «Чаму б нам не пець» под аккомпанемент Виталия Каравая, преподавателя детской школы искусств имени М.К. Огинского.


19 января 2012 года главный библиограф Сморгонской централизованной библиотечной системы выступила на радио  «Да ведама жыхароў Смаргоншчыны» с рекламой возможностей Публичного центра правовой информации при центральной районной библиотеке,  также рекламировала новые правовые журналы «Право.by» и  «Мир права.by»,  «Юрисконсульт», которые стала получать центральная библиотека с 2012 года.

В городской детской библиотеке прошла сказочная программа «Путешествие в страну сказки» для учащихся 1-го класса УО СШ №7. Кукольный театр «Праменьчык» порадовал своих гостей белорусскими народными сказками в литературной обработке Анатолия Клышки “Чаму кот мыецца пасля яды?”, “Зайчык і ліса”, “Чалавечы розум”. Дети узнали почему Кот умывается после еды, как Зайчик и Лисица обменялись хвостами, а Медведь, Волк и Вепрь задумали заиметь человеческий разум и что из этого вышло; поверили в то, что  сказочный мир проникнутый справедливостью,  учит добру, высокой морали, правде,  в каждой сказке добро побеждает зло.

        Ведущая программы Е. А. Наливайко в перерыве между постановками предложила ребятам поучаствовать в играх: «Угощение», «Язык животных», весёлом конкурсе загадок по любимым сказкам детей.    


В преддверии Нового года состоялась совместная благотворительная акция центральной районной библиотеки, районного Дома культуры и отдела молодёжи Сморгонского райисполкома «Чудеса под Новый год» для детей, которые находились в детском отделении Сморгонской центральной районной больницы. Больничные будни ребят были скрашены улыбками, поздравлениями и подарками от сказочных персонажей: Деда Мороза и Снегурочки, Дракончика и Зайчика, Бабы Яги  и Скомороха с баяном. Ребята с удовольствием принимали активное участие в праздничном веселье: водили хороводы, читали стихотворения и пели песни. В завершении Дед Мороз и Снегурочка вручили всем детям сладкие подарки.

Благодаря таким акциям дети не перестанут верить в чудо, волшебство и доброту человеческих сердец.

Новогодний калейдоскоп “Пад знакам елкі” прошёл в городской библиотеке №1. На встречу были приглашены активные читатели и члены клубов “Лира” и “Эпиона”. Ведущие познакомили присутствующих с тем, как встречают Новый год в разнах странах мира, с символом наступающего года – Драконом, астрологическим прогнозом, дали советы, как встречать Новый год. В праздничной обстановке за чашкой чая гости поделились семейными новогодними традициями, рецептами новогодних блюд.

Наверх


Архіў 2011 гады


“Цяпло матуліных рук”

“Цяпло матуліных рук” – под  таким названием 13 октября 2011г.  ко Дню матери в центральной районной библиотеке прошел литературно-музыкальный вечер.

На мероприятие были приглашены члены общественной организации «Дети войны». Ведущие праздника Лавренкова Наталья Владимировна и Радкевич Алла Николаевна рассказали об истории возникновения традиции празднования Дня матери, поведали легенду о силе материнской любви, декламировали проникновенные стихи, посвященные матерям.

Особый колорит мероприятию придали музыкальные подарки для гостей в исполнении ансамбля «Контабиле» детской школы искусств и Садовской Галины Ивановны. Гости мероприятия с удовольствием подпевали солистам, активно принимали участие в проводимых конкурсах (конкурс на лучшую колыбельную, конкурс на лучшую песню).

Благодаря теплой уютной атмосфере гостям не хотелось покидать стены библиотеки. За душевными разговорами время пролетело незаметно.

  Наверх


З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАЙ МОВЫ  

(работа бібліятэк  Смаргонскай ЦБС у рамках акцыі

“Чытаем па-беларуску”)

Аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура: разнастайная мастацкая творчасць, народныя рамёствы, традыцыі і звычаі, а ў першую чаргу – мова. Таму першы абавязак кожнага з нас – дасканала авалодаць роднай мовай, жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры.

Для захавання і адраджэння беларускай мовы, літаратуры, нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны ў 2011 годзе Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Карскага аб’явіла акцыю “Чытаем беларускую кнігу”.

Бібліятэкары нашай сістэмы лічаць сваёй галоўнай задачай – прыцягваць увагу да чытання літаратуры на беларускай мове, прапаноўваць айчынныя кнігі, творы беларускіх аўтараў. У фондах нашых бібліятэк ёсць кнігі беларускай паэзіі і прозы для чытачоў рознага ўзросту: ад самых маленькіх, якім цікава разглядаць малюнкі, — да старэйшых, хто ўжо ўсвядомлена зрабіў свой выбар.

Тым не менш, уключыўшыся ў акцыю, перш за ўсё была звернута ўвага на дадатковае камплектаванне фондаў бібліятэк сістэмы беларускімі кнігамі. І за 1-е паўгоддзе 2011 года бібліятэкі атрымалі 917 экз. кніг на беларускай мове  і  130   найменняў беларускіх газет і часопісаў.

Бібліятэкары імкнуцца пазнаёміць карыстальнікаў з літаратурнай спадчынай нашых класікаў, з творчасцю юбіляраў, з лепшымі творамі сучаснай беларускай літаратуры.

Значная ўвага ў рабоце бібліятэк ўдзяляецца папулярызацыі твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў праз яскрава аформленыя кніжныя выставы і паліцы: “Каларытнае і трапнае беларускае слова”, “Родная зямля – цудадзейная крыніца”, “Ганаруся табой, зямля мая”, “Беларусь – мая песня”, “Вандроўка ў родную мову”, “Зямлі маёй роднае слова” і інш.

Смаргонскі раён адзін з прыгажэйшых мясцін Гродзеншчыны. Ён мае цікавую гісторыю і багаты на таленавітых людзей, праславіўшых не толькі раён і вобласць, але і рэспубліку. Мы ганарымся сваімі знакамітымі землякамі: паэтам-дэмакратам Ф.Багушэвічам, паэтамі і празаікамі  І.Ходзькам, С.Станкевічам, Я.Шутовічам, А.Салагубам, А.Лісам, П.Савоськам, А.Цяжкім, Г.Пашковым, А.Жамойціным і інш.

Сёння аддзел бібліятэчнага маркетынгу актыўна прапагандуе творы беларускіх аўтараў, асабліва сваіх землякоў, паэтаў і пісьменнікаў, падбірае і выпускае друкаваныя выданні. Напрыклад, “Святло паэзіі і цені жыцця”/да 120-годдзя М. Багдановіча, “На крылах натхнення” /да юбілею У. Церабуна, “Талент паэта і кампазітара”/да 100-годдзя А. Шыдлоўскага і г.д.

Праводзіцца шэраг цікавых мерапрыемстваў. Да юбілею народнага пісьменніка І.Шамякіна прайшлі мерапрыемствы “Творца  праўдзівага жыцця”, “Жыццё пісьменніка – жыццё народа”, “Пясняр народнага жыцця”, “Народны па прызванню” у Жодзішкаўскай, Асінаўшчызненскай, Шутавіцкай, Валэйкаўскай сельскіх бібліятэках.

Удзельнікі драматычнага гуртка Войстамскай сельскай бібліятэкі падрыхтавалі некалькі пастановак па матывах паэзіі Р.Баравіковай і па тэмах беларускай народнай казкі.

Работнікі Залескай сельскай бібліятэкі-цэнтра правялі гадзіну роднай мовы “Пяшчотная матуліна мова” і краязнаўчую гадзіну да 70-годдзя пісьменніка-земляка П.Савоські “Лёсам звязаны з родным краем”. Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым шляхам пісьменніка.

На свяце “Сэрцам роднага слова крануся” ў Лешчаняцкай сельскай бібліятэцы вялася размова аб жыцці і творчасці беларускіх літаратараў, а таксама асабістых творах самадзейных аўтараў. Удзельнікі драматычнага гуртка паказалі прысутным сцэнку з гісторыі беларускай мовы.

Раённая і гарадская дзіцячыя бібліятэкі скіравалі сваю работу на прапаганду твораў сучасных беларускіх аўтараў для дзяцей школьнага ўзросту. Бібліятэкары вучаць дзяцей любіць і ведаць родную мову, асаблівую ўвагу ўдзяляючы незвычайным і нетрадыцыйным формам масавых мерапрыемстваў: літаратурнае дэфіле, вершаваная карусель, карагод вершаваных твораў. Так, 100-годдзе з дня нараджэння знакамітага земляка Аляксандра Шыдлоўскага, раённая дзіцячая бібліятэка адзначыла гадзінай мастацтва “Колькі ў небе зор”. Была аформлена кніжная выстава пад аднайменнай назвай. Дзеці школьнага ўзросту  пачулі вершы і песні цудоўнага паэта і кампазітара.

Кожнае з мерапрыемстваў заўсёды суправаджаецца бібліятэчнымі выставамі  з творамі беларускіх аўтараў і мясцовых творцаў, актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. З цікавасцю была ўспрынята прысутнымі электронная прэзентацыя “Нашы знакамітыя землякі-юбіляры”, падрыхтаваная работнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі.

На пасяджэнні жаночага клуба “Алеся” ў гарадской бібліятэцы №2 прайшла прэзентацыя новага зборніка мясцовай паэткі Алы Клемянок “Рэфлексіі”. Аўтар пазнаёміла прысутных з вершамі - прысвячэннямі, якія напісаны з нагоды выдатных падзей і  юбілеяў звязаных з вядомымі і паважанымі людзьмі Смаргоншчыны і Гродзеншчыны. У зборнік увайшлі эсэ аўтара і казкі для дарослых. У цёплай, душэўнай абстаноўцы абмяркоўвалі творчасць паэткі, зноў і зноў прасілі пачытаць яе вершы як з новага зборніка, так і з папярэдніх кніг.

Прымаючы ўдзел ў акцыі “Чытаем па-беларуску”, бібліятэкі раёна робяць шмат карыснага для сваіх чытачоў. Яны даюць магчымасць аддаць дань павагі і любові сваім бацькам, бабулям і дзядулям, нашым далёкім продкам – стваральнікам цудоўнай беларускай  мовы - і адначасова робяць крок у будучыню, каб у свеце ведалі наш васільковы і бусліны край, які з любоўю і пяшчотай апявалі і будуць апяваць паэты, пісьменнікі, музыканты і ўсе мы - беларусы. Родная мова – візітная картка краіны, гонар нацыі, адметнасць сярод іншых народаў, яна пявучая, гаючая і родная, яна “любоў прасветлая”.

  

Метадыст Т.А. Арловіч

   Наверх


   Городская детская библиотека

    19 октября в Городской детской библиотеке прошла музыкальная композиция «Ты одна такая – любимая и родная», посвященная Дню матери. В празднике принимали участие ученики 4 «Б» класса СШ № 7. Детей и их мам встречал празднично украшенный зал, звучала песня из мультфильма «Пусть мама услышит, пусть мама придёт».

День матери - это праздник добра и почитания женщины–Матери. Во многих странах мира отмечают День матери, но в каждой по-своему. Безусловно – это один из самых трогательных праздников, потому что каждый из нас с детства и до своих последних дней несет в своей душе единственный и неповторимый образ – образ своей мамы, которая все поймет, простит, всегда пожалеет и будет беззаветно любить несмотря ни на что. Дети в знак большой любви и уважения читали стихи о мамах и бабушках.

На протяжении праздника ребята играли в игру «Портрет любимой мамы», отгадывали загадки ведущей, пели песни о маме.

В конце мероприятия библиотекарь еще раз напомнила детям, чтобы они не забыли поздравить своих любимых бабушек и мам.

Зав. библиотекой   М. Масевич.

   Наверх


 «История нашего города в памятниках»

5 июля городская детская библиотека пригласила детей микрорайона Восточный на экскурсию-путешествие «История нашего города в памятниках». Вместе с ведущей дети путешествовали по местам Сморгонщины, вспоминали о первых властителях Сморгони, о медвежьей академии, об  известных людях Сморгонщины. Сотрудник Сморгонского краеведческого музея Павел Картавик рассказал об архитектурном памятнике 16-го столетия – Кальвинском сборе, о многих тайнах, которые прячут стены сморгонской святыни. Полезным дополнением к путешествию стали викторины «Моя Беларусь», «Сморгонь краеведческая», «Тропинками Сморгони», которые закрепили ту информацию, что прозвучала на мероприятии. Лучшие знатоки истории были отмечены призами.     

К мероприятию была подготовлена электронная презентация «Смаргонскія замалёўкі».


 «Воспитание через книгу»

 

В рамках фестиваля православной культуры “Кладезь” 30 июня 2011 года в читальном зале центральной библиотеки состоялась встреча со служителями православной церкви “Воспитание через книгу”. С работниками библиотечной системы города и района беседовала матушка Галина со Свято-Елисаветинского монастыря (г. Минск). Она является куратором проекта “Добрые книги” и профессионально рекомендует и консультирует всех заинтересованных людей по комплектованию книжного фонда православной литературой.

  Участники встречи с большим интересом прослушали обзор православной литературы, аудио-видео дисков, интернет-сайтов, периодических изданий. Задавали многочисленные вопросы. А в завершении беседы с заключительным словом выступил отец Михаил, настоятель церкви Трёх Виленских Мучеников г. Сморгони.

 

 

   Наверх


 «Жыву і дыхаю, мой родны край табой!»

«Жыву і дыхаю, мой родны край табой!» - под таким названием 6 июня 2011 г. в центральной библиотеке г. Сморгони проводилось мероприятие, приуроченное ко Дню охраны окружающей среды.

Ведущие мероприятия  рассказали о том, что на сегодняшний день современный человек просто обязан быть экологически грамотным. И, несмотря на то, что в последнее время все больше информации о загрязнении природной среды, экологические проблемы обостряются с каждым годом.

Целью мероприятия было донести до приглашенных слушателей мысль о том, что, только оберегая природу, человечество сохранит саму жизнь на Земле.  На мероприятие был приглашен  ведущий специалист межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Масилевич Вячеслав Леонидович, который рассказал о сложившейся экологической ситуацией в нашем родном городе и прочитал лекцию об утилизации отходов в наши дни.

     Наверх


 "Дзяцінства – гэта смех і радасць"

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, гарадскі парк ператварыўся ў казачную краіну дзяцінства. А хлопчыкі і дзяўчынкі  ў першы  дзень лета, пары канікул, радасці і адпачынку апынуліся ў цудоўнай казцы.

Гарадская дзіцячая бібліятэка выступіла з гульнёвай  праграмай “Дзяцінства – гэта смех і радасць”, а ўдзельнікі лялечнага  тэатра “Праменьчык” прадставілі п’есы па народных казках “Заячы хвосцік” і “Ліса і казёл”. Маленькія гледачы з цікавасцю назіралі за казачнымі лялькамі-героямі.

Вядучыя праводзілі віктарыны: “Казачны калейдаскоп”, “Літаратурная краіна”, конкурс вясёлых загадак-падманак. Пераможцы атрымалі  салодкія пачастункі.

Маліноўская Наташа, вучаніца 4 “А” кл. СШ №5, выканала на скрыпцы  сваю любімую п’есу. На свяце гучалі вершы пра дзяцінства:           

Опять смеётся лето,

В открытое окно,

И солнышка, и света

Вокруг полным-полно.

И снова сланцы, майки,

Лежат на берегу

И нежатся лужайки

В ромашковом снегу.

Наверх


 «Здабытая крывёю Перамога»

6 мая 2011 года в центральной библиотеке прошла встреча с ветераном Великой Отечественной войны Гержовым Евгением Алексеевичем под названием “Здабытая крывёю Перамога”. Учащиеся, приглашенные на встречу,  внимательно слушали рассказ ветерана об, уже ставших историей, военных событиях. Евгению Алексеевичу было, что рассказать, ведь он, гвардии капитан,  прошел всю войну, участвовал во взятии Берлина.

Ведущие  рассказали о событиях, происходивших на территории Сморгонщины в годы войны и о дне освобождения города от немецко-фашистких захватчиков. Музыкальным подарком для всех присутствующих прозвучали песни “Сынок” и “Письмо, пришедшее с войны” в исполнении Ефремовой Веры Николаевны.

Сотрудники библиотеки поздравили ветерана с наступающим Днем Победы, вручив цветы и ценный подарок, и еще раз поблагодарили за мир, дарованный нам.

 Наверх


 «Лёс, падараваны мастацтву»

29 апреля центральная библиотека провела творческий вечер, посвященный 65-летию нашего земляка – скульптора Владимира Васильевича Теребуна «Лёс, падараваны мастацтву». Это уже не первый юбилей, который художник отмечает на своей маленькой родине. Среди гостей в зале историко-краеведческого музея находились самые искренние поклонники его творчества.

Вместе с ведущей вечера талантливый скульптор перелистал страницы своей творческой разносторонней жизни: это и его работы монументальной скульптуры, и керамика, и мозаика, и акварели, и объемно-пространственные работы из стекла с использованием источников света.

Как человек творческий, Владимир Васильевич владеет искусством игры на балалайке, цымбалах, фортепиано, аккордеоне. В этот вечер собравшиеся услышали в его исполнении несколько романсов, исполненных на гитаре.

Каждый художник не обходится без планов на будущее. Для Владимира Теребуна - это возведение в Сморгони мемориального комплекса, посвященного жертвам Первой Мировой войны и установка в городском парке фонтана-скульптуры «Медвежья академия».

Слова поздравлений и благодарности высказали С. А. Шмыга, Н. Е. Маркова и другие гости мероприятия.

 Наверх


 «Судьба. Человек. Чернобыль»

Под таким названием 26 апреля 2011г. прошел экологический диспут, приуроченный к 25-летию Чернобыльской катастрофы. Ведущие проследили хронику событий рокового апрельского вечера 1986 года, рассказали историю небольшого украинского местечка Припять, неподалеку от которого расположились упрятанные в бетон четыре блока АЭС.

В ходе мероприятия звучали стихи белорусских поэтов на тему Чернобыля, отрывок из пронзительной книги-исповеди С. Алексиевич «Чернобыльская молитва». На протяжении всей встречи звучала музыка «Лунной сонаты» Бетховена, на экране демонстрировались слайды с кадрами последствий чернобыльской катастрофы. По окончанию мероприятия  со слушателями была проведена викторина, посвященная событиям и последствиям чернобыльской трагедии. Команда-победитель получила приз.


   Городская детская библиотека

7 апреля во Всемирный день здоровья в городской детской библиотеке прошёл утренник «Советы доктора Айболита». На мероприятие были приглашены ученики группы продлённого дня школы №5 и клуба «Школа милосердия». Ведущая в занимательной форме предложила ребятам правильно организовать режим дня, ознакомила с основами гигиенических знаний. Весело прошли физкультминутки и викторина «Спутник здоровья». Прозвучали весёлые стихи  о витаминах, здоровом образе жизни, прошла игра «Кто закончит предложения», вспомнили пословицы на тему здоровья.

Дети принимали активное участие и получали призы.

 Наверх


 Городская библиотека №3

7 апреля в городской библиотеке №3 прошло мероприятие для детей к Всемирному дню здоровья под названием «Выбор остается за тобой». Ведущие рассказали о правильном питании, личной гигиене, о пользе занятий физкультурой.  Проводились  конкурсы, игры, была показана инсценировка о волке-грязнуле. Сладким угощением и формулой здоровья: «Возьмите чашу терпения, влейте  нее полное сердце любви, добавьте две горсти щедрости, посыпьте добротой, плесните немного юмора,  добавьте как можно больше веры и предлагайте каждому, кого встретите на пути» закончилось это мероприятие.


 Районная детская библиотека

18 апреля в районной детской библиотеке в «Краязнаўчай гасцёўне» ко Дню памятников и исторических мест прошёл лекторий «Наш храм, наша гордость», посвящённый истории Сморгонского Спасо-Преображенского храма. К мероприятию была подготовлена электронная презентация. Ученикам гимназии №4 были продемонстрированы фотографии храма разрушенного в 1962-63 гг., в богоборческое Хрущёвское время. Церковь существовала в Сморгони со времён крещения местного населения и повторила всю историю нашего города, войны и разрушения, гонения и возвращение к вере. И мы по праву можем гордиться нашим красивым, монументальным, современным храмом, имеющим такую многовековую историю.

 

 Наверх

 

Назад Домашняя Далее

Галоўная Гісторыя Навіны Анонсы Паслугі Бiблiёбус Фонд Перыядычныя выданні Рэсурсы Год гасціннасці Cкарбонка Цэнтральная Раённая дзіцячая Гарадская дзіцячая Бібліятэка №1 Бібліятэка №2 Бібліятэка №3 Аграгарадкі Сельскія бібліятэкі Бібліятэкі-клубы Дзіцячая старонка Мультымедыя Архіў навін Зваротная сувязь

 e-mail© Сморгонская ЦБС, 2011